Каштальеры з Вілафранкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каштальеры з Вілафранкі (ісп.: Castellers de Vilafranca — Кастэлерс дэ Вілафранка) — культурна-спартыўная асацыяцыя людзей, галоўнай мэтай якой з'яўляецца будаванне так званых castells — «вежаў з людзей».
Асацыяцыя заснавана ў 1984 г. у адказ на павялічанаю зацікаўленасць да будавання вежаў з людзей у Vilafranca del Penedès (Барселона), у сувязі з каталонскай традыцыяй, якая пачала развівацца ў 18 стагоддзі — гэта быў так званы танец з Валенсіі Ball de Valencians.
У цяперашні час, Каштальеры з Вілафранкі аб'ядноўвае прыблізна 400 актыўных членаў усіх узростаў, без дыскрымінацыі на падставе расы, рэлігіі, гендарнага ці сацыяльнага статуса. Яны падзяляюць адну агульную мэту — будаванне вежаў з людзей, захоўваючы пры гэтым дэмакратычныя вартасці, прынцып супрацоўніцтва і працы ў камандзе, сталае жаданне перфекцыянізму, і жаданне захоўваць свае вядучыя пазіцыі сярод усіх канкуруючых з німі груп у будаванні чалавечых вежаў. Штаб-кватэра — Cal Figarot, Casa Via Raventós — гэта будынак, які знаходзіцца ў цэнтры горада Vilafranca del Penedès, і спецыяльна прыстасаваны для будавання вежаў з людзей (на прыклад, высокая ўнутраная столь для магчымасці практыкавацца ўзімку і адкрыты ўнутраны дзядзінец для вясны і лета, а таксама розныя прыстасавання для падзення).
Група з'яўляецца адной з самых важных арганізацый у Vilafranca del Penedès і шмат разоў прадстаўляла каталонскую культуру за мяжой. Асацыяцыя мае больш за 500 афіцыяльных спонсараў, і адначасова мае падтрымку некалькіх грамадскіх і прыватных устаноў. У дадатак да ўдзелу ў выставах чалавечых вежаў, асацыяцыя арганізуе таксама іншыя культурныя мерапрыемства, такія як невялікія канцэрты, конкурсы паэзіі, спаборніцтва на веласіпедах, турніры па даміно, конкурсы ў з'яданні ежы і школы для дзетак у будаванні чалавечых вежаў.
Дзейнасць «Кастэллэ дэ Вілафранка» дазволіла захаваць і развіць каталонскую культуру, якая была прызнана і за межамі горада Vilafranca del Penedès. Такім чынам група была ўзнагароджана Гарадскім Медалем (Medalla de la Vila), і Крыжам Святога Джорджа ад каталонскага Ураду (Creu de Sant Jordi).