![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Kirghizistan_2018_-_Ext%25C3%25A9rieur_du_bazar_de_Kotchkor-Ata.jpg/640px-Kirghizistan_2018_-_Ext%25C3%25A9rieur_du_bazar_de_Kotchkor-Ata.jpg&w=640&q=50)
Качкор-Ата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Качкор-Ата (кірг.: Кочкор-Ата) — горад у Наакенскім раёне Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. Заснаваны як пасёлак у 1952 годзе. Статус горада раённага падпарадкавання атрымаў 1 чэрвеня 2003 года. Горад размешчаны на раўніне (600—800 метраў над узроўнем мора). Размешчаны ўздоўж трасы Ош — Бішкек, за 525 км ад Бішкека, за 56 км — ад цэнтра вобласці Джалал-Абада, за 13 км — ад раённага цэнтра Масы, за 16 км — ад мяжы Узбекістана. Клімат — умерана кантынентальны. Умерана цёплая зіма, сухое і ўмерана спякотнае лета. Сярэдняя тэмпература ў студзені −2 °C, ліпені — каля +30 °C. Гадавая колькасць ападкаў складае 300—400 мм.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Качкор-Ата
| ||||||||||||||
Закрыць