Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў суботу 31 кастрычніка 2015 года ў цэнтральнай частцы Сінайскага паўвострава і стала адной з найбуйнейшых у гісторыі сусветнай авіяцыі.
Рэйс 9268 Metrojet | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 31 кастрычніка 2015 года |
Час | 07:15 МСК (прыблізна) |
Характар | падзенне з эшалона, разбурэнне ў паветры |
Прычына | тэрарыстычны акт |
Месца | Сінайскі паўвостраў, на поўдзень ад Эль-Арыша (Егіпет) |
Каардынаты | 30°11′10,66″ пн. ш. 34°09′26,24″ у. д.HGЯO — разбурэнне ў паветры |
Загінулыя | |
Паветранае судна | |
Самалёт, які разбіўся, за 15 месяцаў да катастрофы |
|
Мадэль | Airbus A321-231 |
Авіякампанія | «Кагалымавіа» (Metrojet) |
Пункт вылету | Шарм-эш-Шэйх (Егіпет) |
Пункт прызначэння | Пулкава, Санкт-Пецярбург (Расія) |
Рэйс | 7K-9268[4][5] |
Бартавы нумар | EI-ETJ |
Дата выпуску | 9 мая 1997 года (першы палёт) |
Пасажыры | 217[6] |
Экіпаж | 7 |
Загінулыя | 224 (усе) |
Выжылых | 0[7] |
Авіялайнер Airbus A321 расійскай кампаніі «Кагалымавія» (гандлёвая марка Metrojet) быў зафрахтаваны турыстычным аператарам Brisco і выконваў чартарны рэйс Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Праз 23 хвіліны пасля вылету з экіпажам была страчана радыёсувязь, а сам лайнер знік з радараў[8]. Пошукавыя групы егіпецкага ўрада выявілі абломкі самалёта каля горада Нехель .
Усе 224 чалавекі (з іх 25 дзяцей і 7 членаў экіпажа), якія знаходзіліся на борце, загінулі[7].
Гэта авіяцыйная катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі Егіпта і самалётаў сямейства Airbus A320[9]. Яна прывяла да самай масавай гібелі грамадзян Расіі ў авіякатастрофе[10].
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за катастрофу расійскага лайнера ў Егіпце[11]. Кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў 17.11.2015 паведаміў, што прычынай крушэння самалёта стаў тэракт[12].
Самалётам кіраваў расійскі экіпаж, які складаўся з двух пілотаў і пяці бортправаднікоў[16][17]:
Паводле звестак Расавіяцыі, на борце знаходзілася 192 дарослыя пасажыры і 25 дзяцей[18].
Паводле звестак МНС Расіі[19], большасць пасажыраў былі жыхарамі Паўночнага захаду Расіі, галоўным чынам з Санкт-Пецярбурга, таксама на борце знаходзіліся чацвёра грамадзян Украіны і 1 грамадзянін Беларусі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінулых. Прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву было даручана сфарміраваць дзяржаўную камісію ў сувязі з катастрофай самалёта «КагалымАвіа» ў Егіпце[20]. 1 лістапада абвешчана ў Расіі днём жалобы[21][22].
Свае спачуванні выказалі лідары Егіпта, Арменіі, Беларусі, Украіны, Азербайджана, Турцыі, Францыі, ЗША, Эстоніі і іншых краін[23][24][25][26][27] [28].
Улады Егіпта ў якасці папярэдняй прычыны крушэння A321 назвалі тэхнічныя няспраўнасці. Шэраг СМІ са спасылкай на крыніцы ў службах бяспекі Егіпта спачатку адзначалі, што слядоў тэрарыстычнага акту пры падзенні самалёта няма[29].
Авіякампаніі Emirates Airline, Air France, Lufthansa прыпынілі палёты над тэрыторыяй Сінайскага паўвострава да высвятлення прычын крушэння расійскага лайнера[30][31].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.