From Wikipedia, the free encyclopedia
Катарына Густаўсдотэр Ваза (шведск.: Katarina Gustavsdotter Vasa; 6 чэрвеня 1539 — 21 снежня 1610) — шведская прынцэса, у шлюбе з Эдцардам II графіня Усходняй Фрызіі. Старэйшая дачка караля Швецыі Густава I і яго другой жонкі Маргарыты Леёнхувуд.
Катарына Шведская | |
---|---|
Нараджэнне |
6 чэрвеня 1539[1] |
Смерць |
21 снежня 1610[3][4][…] (71 год) |
Месца пахавання | |
Род | Ваза |
Бацька | Густаў I Ваза |
Маці | Маргарыта Леёнхувуд |
Муж | Edzard II, Count of East Frisia[d][5] |
Дзеці | Enno III, Count of East Frisia[d], Anne of Ostfriesland[d], John III of Rietberg[d], Maria of Ostfriesland[d] і Christoph Gretsil[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Катарына была першай шведскай прынцэсай за дзвесце гадоў і яе нараджэнне расцэньвалася як добрая магчымасць заключыць знешнепалітычны саюз. Ёй далі добрую адукацыю і выдзялілі вялікі пасаг. Было разгледжана мноства кандыдатаў на руку прынцэсы з розных краін і праведзена шмат перамоваў. Граф Усходняй Фрызіі Эдцард быў абраны таму, што Усходняя Фрызія кантралявала важны партовы горад Эмдэн, які супернічаў з Любекам. Ён займаў стратэгічна важнае становішча адносна Даніі; таксама на той момант Эмдэн пастаўляў шмат кальвінісцкіх майстроў і мастакоў у Швецыю. Перамовы занялі так шмат часу, што кароль Густаў Ваза расчаравана заявіў, што гэта дабраславеньне, што яго дачка, па меншай меры, не «кульгавая або сляпая». Усходняя Фрызія баялася, што шлюб прывядзе да шведскага кантролю, і, каб гэтага не адбылося, у 1558 маці графа, рэгент Ганна Ольдэнбургская, падзяліла ўладу ва Усходняй Фрызіі паміж сваімі трыма сынамі.
У 1559 годзе ў Швецыі нарэшце адбылося вяселле паміж Катарынай і Эдцардам. Святкаванне было перапынена вялікім скандалам у Вадстэне, дзе высветлілася, што сястра Катарыны, Сесілія, мела сувязь з братам Эдцарда. Ён адмовіўся ажаніцца на Сесіліі, быў заключаны ў турму і, магчыма, спакладаны. З-за гэтага муж і жонка не змаглі з’ехаць ва Ўсходнюю Фрызію да 1561 года.
Катарына Ваза была добра адукаванай прынцэсай эпохі Адраджэння; яе лічылі разумнай і адукаванай жанчынай з незалежным характарам. У яе была вялікая цікавасць да літаратуры і тэалогіі. Будучы адданай пратэстанткай, яна наведала Вітэнберг і напісала тлумачэнне Бібліі. Пасля смерці свайго мужа ў 1599 годзе яна напісала оду для яго пахавання. Яна аказвала вялікі ўплыў як на свайго мужа, так і на сына Эна. Яна падтрымлівала перапіску са сваімі братамі-каралямі ў Швецыі. Вядома, што яна выступала супраць шлюбу свайго брата караля Юхана III з Гуніла й Бельке у 1585 годзе. У 1599—1610 гадах яна кіравала Усходняй Фрызіяй як рэгент.
Лічыцца, што з усіх сваіх братоў і сясцёр, яна найбольш была падобная на бацьку.
У Катарыны было дзесяць дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.