![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/POL_wojew%25C3%25B3dztwo_katowickie_1950.svg/langbe-640px-POL_wojew%25C3%25B3dztwo_katowickie_1950.svg.png&w=640&q=50)
Катавіцкае ваяводства (1950—1975)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Катавіцкае ваяводства (польск.: Województwo katowickie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1950—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Катавіцы.
Катавіцкае ваяводства | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 6 ліпеня 1950 |
Дата скасавання | 1975 |
Плошча |
|
![]() |
З 1953 па 1956 гады называлася Сталінагрудскім ваяводствам (калі горад Катавіцы меў назву Сталінагруд — у гонар Іосіфа Сталіна).
Утворана ў выніку падзелу Сілезскага ваяводства (таксама вядомага як Сілезска-Дамброўскага ваяводства) на Катавіцкае ваяводства (да якога былі далучаны сам горад Катавіцы і Чэнстахоўскі павет) і Апольскае ваяводства.
У 1974 годзе насельніцтва ваяводства складала 3 910 327 асоб (больш за 78 % насельніцтва пражывала ў гарадах).
У выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1975 годзе яго тэрыторыя была значна скарочана, у паўночнай частцы ўтварылася Чэнстахоўскае ваяводства, а з паўднёвай — Бельскае ваяводства.