From Wikipedia, the free encyclopedia
Каста (Канстанцін Леванавіч) Хетагураў (ас.: Хетæгкаты Леуаны фырт Къоста; 15 кастрычніка 1859, сяло Нар, Паўночная Асеція — 1 красавіка 1906) — асецінскі пісьменнік, мастак; заснавальнік асецінскай літаратуры і літаратурнай мовы.
Каста Хетагураў | |
---|---|
ас.: Хетӕгкаты Къоста | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 (15) кастрычніка 1859[1] ці 15 кастрычніка 1859[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка (1 красавіка) 1906[1] (46 гадоў) ці 1 красавіка 1906[1] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, скульптар, пісьменнік, мастак, асветнік, празаік, драматург, публіцыст |
Жанр | драма, паэзія і проза |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1881-85). Пісаў на асецінскай і рускай мовах. Зборнікі «Вершы» (1895, на рускай мове) і «Асецінская ліра» (1899, на асецінскай мове) адыгралі вялікую ролю ў развіцці асецінскай літаратуры. Сацыяльныя праблемы ўзнімаў у псіхалагічных апавяданнях («Паляванне на тураў», 1893). Гісторыі роднага народа прысвяціў этнаграфічны нарыс «Асоба» (1894). Аўтар паэм на рускай мове «Фаціма» (1889), «Перад судом», «Каму жывецца весела» (абедзве 1893), п’ес, публіцыстычных артыкулаў. Заснавальнік рэалістычнага жывапісу Паўночнай Асеціі (жанравыя карціны, партрэты, пейзажы Каўказа).
На беларускую мову яго творы пераклалі Генадзь Кляўко і Юрась Свірка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.