Каска Бродзі (англ.: Brodie helmet) - брытанскі сталёвы шлем, распрацаваны і запатэнтаваны ў 1915 годзе. Яго стваральнікам быў лонданец Джон Леапольд Бродзі.

Thumb
Каска Бродзі M1917. Каска 5-га палка корпуса марской пяхоты ЗША, часоў Першай сусветнай вайны, аналагічная брытанскай
Thumb
Thumb
Спадчыннік Бродзі шлем Mk III (Mk III helmet)

Стварэнне шлема

У пачатку Першай сусветнай вайны, калі ваенныя дзеянні перайшлі ў пазіцыйную стадыю, аказалася, што існуючыя галаўныя ўборы, зробленыя са скуры або тканіны, не забяспечваюць дастатковай абароны салдат ад аскепкаў. Пасля ўвядзення французамі вельмі паспяховай каскі Адрыяна англічане вырашылі стварыць такую ж каску для абароны сваіх салдат. Шлем (Helmet, steel, Mark I) быў створаны на ўзор сярэднявечнай капеліны. Вытворчасць ажыццяўлялі з ліставога металу шляхам экструзіі, такім чынам, каб атрымаць каску высокай трываласці. Іншай важнай перавагай каскі нескладанай канструкцыі з'яўляўся нізкі кошт вытворчасці. Мэтай шлема была абарона галавы і плячэй салдата ад паражэння свінцовымі фрагментамі боепрыпасаў. Шлем такой формы мог добра выканаць гэтую задачу, калі салдаты знаходзіліся ў акопах. Пасля выхаду з іх ён выяўляў свой асноўны недахоп - шлем практычна не абараняў боку галавы. Шлем першапачаткова быў забяспечаны скураным падтулейнікам і скураным раменьчыкам для падбародка. У 1936 годзе падтулейная прылада была заменена на новую, больш зручную версію (версія Мк.1 H2).

Каскі былі выраблены з ліставай сталі Гадфільда і прыняты на ўзбраенне брытанскай арміі ў 1915 годзе, і амерыканскай арміі ў 1917 годзе пад пазначэннем М1917, і шырока ўжываліся названымі бакамі ў гады Першай сусветнай вайны - агульная колькасць шлемаў гэтага тыпу перавысіла 7,5 млн асобнікаў. Вага шлема (Mark I), па словах вытворцы, складала прыкладна 1,2 фунта (0,5 кг) (па іншых дадзеных каля двух фунтаў). Таўшчыня сталі 0,9 мм.

У брытанскай арміі ён быў заменены на шлем Mk.II у 1939 годзе і шлем MK.III у 1943 годзе. У войску ЗША шлем Бродзі з нязначнымі зменамі выкарыстоўваўся да 1942 года, калі ён быў заменены шлемам M1.

Thumb
Каска Бродзі ў параўнанні з Германскім штальхельмам і французскай каскай Адрыяна

Выявы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.