From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэн Бліксен (дацк.: Karen Blixen, друкавалася таксама пад псеўданімамі Ацэола, Ісак Дзінесен, П'ер Андрэзель, 17 красавіка 1885, фамільны маёнтак Рунгштэд, пад Капенгагенам — 7 верасня 1962, там жа) — дацкая пісьменніца.
Карэн Бліксен | |
---|---|
Karen Blixen | |
Карэн Бліксен, 1959 | |
Імя пры нараджэнні | дацк.: Karen Christentze Dinesen |
Род дзейнасці | навэліст |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1962 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Wilhelm Dinesen[d][2] |
Маці | Ingeborg Dinesen[d][2] |
Муж | Bror von Blixen-Finecke[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | karenblixen.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася і вырасла ў буржуазнай пісьменніцкай сям'і ўнітарыяў, вучылася гісторыі мастацтва ў Капенгагене, Парыжы і Рыме. Бацька скончыў жыццё самагубствам у 1895 г., даведаўшыся, што хворы на спадчынны сіфіліс.
Карэн Бліксен пачала публікаваць артыкулы пра мастацтва ў часопісах і газетах з 1905 г. У 1914 выйшла замуж за стрыечнага брата, шведскага паляўнічага і пісьменніка Брора фон Бліксен-Фінекэ, з якім адправілася ў Кенію асвойваць кававую плантацыю, чым і займалася да 1921, калі выявілася, што муж заразіў яе сіфілісам, пасля чаго пара распалася, а ў 1925 яны развяліся. У 1926-1931 гг. Бліксен зблізілася з падарожнікам і паляўнічым Дэнісам Фінчам Хатанам, перажыла дзве няўдалыя цяжарнасці, пасля яго гібелі ў авіякатастрофе пакінула плантацыю, вярнулася ў Еўропу і цалкам занялася літаратурай.
Пісала ў асноўным на англійскай мове, затым перакладала свае кнігі на дацкую.
Рамантыка-фантастычныя навелы Карэн Бліксен - гэта глыбока рэлігійныя прыпавесці аб творчым і шчаслівым лёсе чалавека, незалежна ад занёткаў у штодзённым жыцці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.