Карысімбі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карысі́мбі — гара ва Усходняй Афрыцы, на мяжы Руанды і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у горнай сістэме гор Вірунга. Патухшы стратавулкан.
Хуткія факты Карысімбі, Найвышэйшы пункт ...
Карысімбі | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 507 м |
Адносная вышыня | 3 312 м |
Размяшчэнне | |
1°30′ пд. ш. 29°27′ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Вірунга |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Гара знаходзіцца ў напрамку на поўнач ад возера Ківу, з’яўляецца найвышэйшай у сістэме Вірунга[1]. Вышыня 4507 м. Конус вулкана дыяметрам каля 12 км моцна разбураны, з размытым кратарам на вяршыні. На схілах растуць вечназялёныя экватарыяльныя лясы, на вышынях больш за 2500 м — хмызнякі.