![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Bull_attacks_matador.jpg/640px-Bull_attacks_matador.jpg&w=640&q=50)
Карыда (бой быкоў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карыда (ісп.: Corrida[1]) — масавае відовішча, пашыранае ў Іспаніі і некаторых іншых краінах — бой тарэадора з быком. Вядома са старажытнасці, звязана з тагачасным культам быка. З пачатку 18 стагоддзя — традыцыйнае відовішча ў Іспаніі, Партугаліі, Паўднёвай Францыі і краінах Лацінскай Амерыкі, якое звычайна наладжваецца ў час свят. Адбываецца на спецыяльнай арэне ці абгароджанай пляцоўцы. Кожная карыда праходзіць у некалькі этапаў: спачатку тарэра (удзельнікі карыды) дражняць быка чырвонымі плашчамі, потым пікадоры (конныя тарэра) наносяць жывёле лёгкія ўдары доўгімі пікамі, а бандэрыльё раздражняюць яе кароткімі коп’ямі (бандэрыльямі); завяршае карыду матадор (галоўная фігура карыды), які трапным ударам шпагі ў загрывак забівае раз’юшанага быка. У краінах, дзе пашырана карыда, у яе ёсць шмат праціўнікаў, якія разглядаюць карыду як крывавае, небяспечнае для людзей, негуманнае ў адносінах да жывёлы і таму амаральнае відовішча.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/Bull_attacks_matador.jpg/320px-Bull_attacks_matador.jpg)