Карта Т-О
From Wikipedia, the free encyclopedia
Orbis terrae (лац.: «шар Зямлі») — тып сярэдневяковай карты свету, на якой вядомы свет намаляваны ў выглядзе кола, паводле вучэнняў Ісідара Севільскага і Беата з Льебаны. Ён падзялены на тры часткі — Еўропу, Афрыку і Азію, прычым апошняя прыблізна роўная па велічыні двум іншым. Еўропу ад Афрыкі аддзяляе Міжземнае мора, Афрыку ад Азіі — Чырвонае мора або рака Ніл, Еўропу ад Азіі — Эгейскае мора, Басфор або рэкі Тыгр і Еўфрат. У сукупнасці ўсе гэтыя вадаёмы ўтвараюць літару Т. Адсюль другая назва гэтага тыпу карты — карта Т і О (О — сусветны акіян, які абмывае айкумену). У цэнтр такой карты, як правіла, знаходзілася Святая зямля і Іерусалім — «пуп Зямлі» (ombilicum mundi) і арэна найвялікшых падзей сусветнай гісторыі, апісаных у Бібліі.