Карта Пталамея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карта Пталамея — карта свету і 26 спецыяльных карт зямной паверхні, якія прыкладаліся да трактата «Кіраўніцтва па геаграфіі» старажытнагрэчаскага навукоўца Клаўдзія Пталамея. Трактат быў напісаны каля 150 года н.э. На картах пералічаны каля 8 000 гарадоў і мясцовасцей з указаннем іх геаграфічных каардынат.
Хуткія факты Тэхніка ...
| ||
Клаўдзій Пталемей | ||
Карта Пталамея. каля 150 н.э. | ||
Тэхніка | малюнак | |
---|---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Арыгіналы карт страчаны[1], аднак сам трактат быў выяўлены на мяжы XIII і XIV стст. Да эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Пталамей служыў для еўрапейцаў асноўнай крыніцай геаграфічных звестак. На аснове яго апісанняў картографам эпохі Адраджэння ўдалося рэканструяваць і страчаную карту свету (на іл. справа).