Карстэн Борхгрэвінк
Нарвежскі палярны даследчык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́рстэн Эгебе́рг Бо́рхгрэвінк (нарв.: Carsten Egeberg Borchgrevink; 1 снежня 1864 — 23 красавіка 1934) — нарвежскі палярны даследчык. Першы чалавек, які ступіў на Антарктычны мацярык (24 студзеня 1895 года) і правёў першую паспяховую зімоўку (1899—1900 гады). Піянер выкарыстання сабачых запрэжак для перамяшчэння па антарктычных ледавіках, 16 лютага 1900 года дасягнуў 78° 50' пд. ш. Аднак для шырокай публікі дасягненні Борхгрэвінка апынуліся перакрэсленыя экспедыцыямі Роберта Скота, Эрнэста Шэклтана і Руаля Амундсена. Толькі ў 1930 годзе Каралеўскае геаграфічнае таварыства прызнала яго ўклад у гісторыю антарктычных даследаванняў.
Хуткія факты Карстэн Эгеберг Борхгрэвінк, Род дзейнасці ...
Карстэн Эгеберг Борхгрэвінк | |
---|---|
нарв.: Carsten Egeberg Borchgrevink | |
Род дзейнасці |
Падарожнік, палярны даследчык. |
Дата нараджэння | 1 снежня 1864(1864-12-01) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1934(1934-04-23) (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Хенрык Крысціян Борхгрэвінк |
Маці | Эні Рыдлі |
Жонка | Канстанс Праяр Стэндэн |
Дзеці | 2 сына, 2 дочкі |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць