![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Sarcoptes_scabei_2.jpg/640px-Sarcoptes_scabei_2.jpg&w=640&q=50)
Кароста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кароста (лац.: scabies) — заразнае скурнае захворванне, акарыяз з групы акарадэрматытаў, выклікаецца мікраскапічным паразітам - кароставым кляшчом або кароставым свербнем (лац. Sarcoptes scabiei var. Hominis). Назва ўзбуджальніка паходзіць ад стар.-грэч. σάρξ (мяса, мякаць), κόπτειν (грызці, рваць, рэзаць) і лац. scabere (расчэсваць). Характэрнымі прыкметамі захворвання з'яўляюцца сверб і сып, часта з далучэннем другасных гнойнічковых элементаў з прычыны інфіцыравання пры расчэсванні.