![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Mohn_z06.jpg/640px-Mohn_z06.jpg&w=640&q=50)
Каробачка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каробачка, Пушачка[1] — сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Mohn_z06.jpg/640px-Mohn_z06.jpg)
Уласціва многім відам (напрыклад, прадстаўнікам родаў мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя (Violaceae), званочкавыя) ці з цэнтральнымі (гваздзіковыя) насенняносцамі.
Каробачкай называюць таксама частку спарагія імхоў, дзе знаходзяцца споры.