Карл III (18 лютага 1543, Нансі — 14 мая 1608, там жа) — герцаг Латарынгіі з 1545 года да сваёй смерці. Як нашчадак Герхарда I ён павінен быў быць Карлам II, але латарынгскія гісторыкі, жадаючы прыпісаць герцагам Латарынгскім сваяцтва з Каралінгамі ўключылі ў нумарацыю Карла I з дынастыі Каралінгаў.

Хуткія факты Герцаг Латарынгіі, Герцаг дэ Бар ...
Закрыць

Біяграфія

Старэйшы сын герцага Латарынгіі Франсуа I і Крысціны Дацкай. Карл стаў герцагам у 1545 годзе ва ўзросце 2 гадоў. Рэгенткай пры ім былі прызначаны яго маці і дзядзька Нікалас Латарынгскі. У 1552 годзе кароль Францыі Генрых II падчас вандравання ў Германію далучыў да Францыі Мец, Туль і Вердэн і быў праездам у Нансі. Ён з незадаволенасцю адзначыў аўстрыйскі ўплыў рэгенткі Крысціны, пляменніцы імператара Карла V. Зняўшы яе, ён прызначыў Нікаласа адзіным рэгентам. Таксама, нягледзячы на маленні герцагіні, кароль павёз Карла ў Парыж, каб той атрымаў адукацыю, якая адпавядае французскім інтарэсам.

У 1559 годзе Карл жаніўся на дачцэ караля Клод Французскай. Ён захоўваў добрыя адносіны са сваімі шваграмі, каралямі Францыі. У той жа час, па прыкладу сваіх папярэднікаў, Карл падтрымліваў нейтралітэт паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй.

Дбайны каталік, Карлу пярэчылі думкі, што гугенот Генрых Наварскі можа стаць каралём Францыі. Менавіта тады архідыякан Франсуа з Тульскага біскупства падаў кнігу, у якой сцвярджаў што герцагі Латарынгскія з'яўляюцца нашчадкамі Каралінгаў, гэта дазволіла Карлу прэтэндаваць на трон. Сен-Жэрменскі мір, пераход у каталіцтва Генрыха Наварскага і яго каранацыя спынілі рэлігійныя войны. Мір быў змацаваны вяселлем старэйшага сына Карла, Генрыха і сёстры караля, Кацярыны.

Нягледзячы на пяць гадоў вайны, кіраванне Карла III было эпохай росквіту і ўздыму. Разам з кардыналам Карлам Латарынгскім ён заснаваў універсітэт у Понт-а-Мусон. Герцаг пашырыў Нансі, стварыўшы новую частку горада, у чатыры разу большую за старую. Карл III памёр у 1608 годзе ва ўзросце 66 гадоў. Па яго смерці былі арганізаваны пышныя пахаванні, якія знайшлі адбітак ў шматлікіх гравюрах.

Сям'я

22 студзеня 1559 года ў Парыжы Карл жаніўся на Клод Французскай (15471575), малодшай дачцэ Генрыха II і Кацярыны Медычы. Дзеці:

Зноскі

  1. http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.