Карл Фослер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Фослер (ням.: Karl Vossler, 6 верасня 1872, Хоэнхайм, паблізу Штутгарта — 19 верасня 1949, Мюнхен) — нямецкі лінгвіст, літаратуразнаўца і філосаф. Заснавальнік уласнай лінгвістычнай школы — т. зв. «Школы Фослера», найбуйнейшым прадстаўніком якой, акрамя яго, быў Леа Шпіцэр. Адным з вучняў Фослера быў Віктар Клемперэр, знакаміты сваім даследаваннем мовы Трэцяга рэйха «LTI».
Хуткія факты Карл Фослер, Дата нараджэння ...
Карл Фослер | |
---|---|
ням.: Karl Vossler | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1872(1872-09-06)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1949(1949-05-18)[4][1][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Otto Friedrich Vossler[d] |
Жонка | Esther Vossler[d] |
Дзеці | Otto Vossler[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, выкладчык універсітэта, гісторык літаратуры, перакладчык, раманіст, філолаг |
Навуковая сфера | раманістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Erich Rothacker[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Па асноўнай спецыяльнасці Фослер (як і большасць яго вучняў) быў раманістам. Адзін з найбуйнейшых нямецкіх даваенных філолагаў у гэтай галіне, Фослер стварыў двухтомнае даследаванне «Боскай камедыі» Дантэ і поўны яе пераклад белым вершам, над якім працаваў усё жыццё; даследаваў творчасць французскіх і італьянскіх пісьменнікаў.