Карлсплац
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карлсплац (ням.: Karlsplatz) — гарадская плошча на мяжы першага і чацвёртага раёнаў Вены. З’яўляецца адным з важных транспартных вузлоў горада. У прыватнасці, тут перасякаюцца першая, другая і чацвёртая лініі метро. Назву сваё атрымала ад царквы Карлскірхэ, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы плошчы.
Большая частка плошчы была ўтворана ў выніку праведзенага ў канцы 1890-х гадоў рэгулявання і змены рэчышча ракі Вена, якая зараз працякае пад паўночнай і заходняй часткамі плошчы.
Акрамя Карлскірхэ, на Карлсплац выходзяць будынкі Венскага музея (Wien Museum), Тэхнічнага ўніверсітэта, старога будынка выставачнай залы Kunsthalle Wien, Дома мастака з выставачнага цэнтрам і кінатэатрам (Künstlerhaus), канцэртнай залы Musikverein. Акрамя таго, на плошчы знаходзяцца два павільёна былой гарадской чыгункі Вены (Штадтбана, Stadtbahn), пабудаваныя Ота Вагнерам у канцы 19 стагоддзя, а таксама помнікі кампазітару Іаганесу Брамсу, аднаму з вынаходнікаў швейнай машыны Іозефу Мадэршпергеру, аднаму з вынаходнікаў лопасцевай шрубы Іозефу Рэселю. У гонар Рэселя названы і парк, які знаходзіцца на плошчы.
Будынак Тэхнічнага ўніверсітэта, які выходзіць на плошчу, пабудаваны на месцы былых бальнічных могілак, на якіх у 1741 годзе быў пахаваны Антоніа Вівальдзі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.