Кардыялогія
раздзел медыцыны або клінічная спецыялізацыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кардыяло́гія (ад грэч. καρδία — сэрца і λογος — вывучэнне) — шырокі раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем сардэчна-сасудзістай сістэмы чалавека: будовы і развіцця сэрца і сасудаў, іх функцый, а таксама захворванняў, уключаючы вывучэнне прычын іх узнікнення, механізмаў развіцця, клінічных праяў, пытанняў дыягностыкі, а таксама распрацоўку эфектыўных метадаў іх лячэння і прафілактыкі. Акрамя таго, у сферы вядзення кардыялогіі ляжаць праблемы медыцынскай рэабілітацыі асоб з паразамі сардэчна-сасудзістай сістэмы.