Карафута
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-38b23b427804fa5e " style="width:300px;font-size:85%" data-name="Гістарычная вобласць · Сахалін" >Карафута
Іншыя назвы
яп.: 樺太廳
Паўднёвы Сахалін
Перыяд
1905 — 1945
Лакалізацыя
Хокай
Насельніцтва
406 577
Плошча
36 090
У складзе
Японская імперыя
Уключае
Таёхара
Японская імперыя | 1905 — 1945 | |
СССР | 1945 — 1991 | |
Расія | з 1991 года |
Карафута (яп.: 樺太廳 карафута цё:, Прэфектура Карафута) — паўднёвая частка вострава Сахалін, якая ўваходзіла ў склад Японскай імперыі з 1905 па 1945 год. У 1905—1907 гадах пад вайсковай адміністрацыяй. З 14 сакавіка 1907 года заканадаўча аформлена прэфектура Карафута[1]. У склад Карафута ўваходзіў і востраў Манерон плошчай каля 30 км², што меў японскую назву Кайбато. Карафута мела важнае эканамічнае і стратэгічнае значэнне для станаўлення Японскай імперыі[2]. Адзіная тэрыторыя Японіі XX стагоддзя, якой было дазволена, за поспехі ў «інтэграцыі», перайсці з разраду «калоній» (гайці) у разрад «уласна японскіх земляў» (найці). Гэтаму папярэднічала доўгае лабіяванне, за якім адбылася змена карт Японскай імперыі ў 1943—1944 гг[3].