![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Ukposter.jpg/640px-Ukposter.jpg&w=640&q=50)
Каранізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Караніза́цыя — палітычная і культурная кампанія савецкай улады ў нацыянальным пытанні ў 1920-я і пачатку 1930-х гадоў, закліканая згладзіць супярэчнасці паміж цэнтральнай уладай і насельніцтвам нацыянальных рэспублік СССР. Каранізацыя праяўлялася ў падрыхтоўцы і прасоўванні на кіруючыя пасады прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей, стварэнні нацыянальна-тэрытарыяльных аўтаномій, укараненні моў нацыянальных меншасцей у справаводства, у адукацыю, заахвочванні выдання СМІ на мясцовых мовах. У канцы 1930-х гадоў (часткова яшчэ ў 1932—1933 гадах) каранізацыя была згорнутая, многія яе актыўныя ўдзельнікі былі рэпрэсаваны. На змену каранізацыі прыйшло паўсюднае ўкараненне рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
![Плакат часу ўкраінізацыі, на якім напісана «Сын! Запішыся ў школу чырвоных камандзіраў, і абарона Савецкай Украіны будзе забяспечана.»](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Ukposter.jpg/320px-Ukposter.jpg)
Прыкладамі каранізацыі сталі, у прыватнасці, беларусізацыя і ўкраінізацыя.