![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Flag_of_the_Kingdom_of_Rohan.svg/langbe-640px-Flag_of_the_Kingdom_of_Rohan.svg.png&w=640&q=50)
Каралі Рохана
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралі Рохана (англ.: Kings of Rohan) — правіцелі аднаго з каралеўстваў людзей у легендарыуме Толкіна[en].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Flag_of_the_Kingdom_of_Rohan.svg/640px-Flag_of_the_Kingdom_of_Rohan.svg.png)
Усе каралі Рохана належалі да адной дынастыі — Дома Эарла, але падзяляліся на розныя лініі ў тым выпадку, калі кароль не меў прамога нашчадка мужчынскага полу (у абодвух такіх выпадках на трон узыходзіў пляменнік караля). Усе даты, прыведзеныя ў артыкуле, адносяцца да Трэцяй Эпохі, акрамя асобна пазначаных выпадкаў.
Літаратуразнаўцы адзначаюць, што імёны Тэадэна і папярэдніх яму каралёў Рохана за некалькімі выключэннямі ўяўляюць сабой старажытнаанглійскія словы са значэннем «кароль», «кіраўнік», «гаспадар» і інш.[1][2]