From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Данія (дацк.: Kongeriget Danmark) — суверэнная дзяржава, якая складаецца з садружнасці трох аўтаномных краін — Даніі ў Паўночнай Еўропе, Фарэрскіх астравоў у Паўночнай Атлантыцы, Грэнландыі ў Паўночнай Амерыцы. Данія — канстытуцыйная манархія і старэйшым членам садружнасці, з яе зыходзіць судовая, выканаўчая і заканадаўчая ўлада.[1] Адносіны дзяржаў-членаў называюцца Rigsfællesskabet.[2] Паводле фарэрскага і грэнландскага акту аб хатнім кіраванні, Фарэрскія астравы і Грэнландыя складаюць самакіравальную супольнасць людзей у межах каралеўства.[3]
З гэтых трох краін толькі Данія — член Еўрапейскага саюза.
Дзяржава | Насельніцтва | Плошча (км²) | Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²) |
Каралеўства Данія | 5626011 | 2220093 | 2,5 |
Данія | 5519441 | 43094 | 127 |
Фарэрскія астравы | 49006 | 1399 | 34 |
Грэнландыя | 57564 | 2175600 | 0,026 |
Нацыянальны заканадаўчы орган — Фолькетынг, аднапалатны парламент, у які выбіраюць прапарцыйнай большасцю 175 дэпутатаў з Даніі і па два дэпутаты з Грэнландыі і Фарэрскіх астравоў. Парламенцкія выбары праходзяць раз у чатыры гады, але ў межах паўнамоцтваў прэм’ер-міністра праводзіць датэрміновыя выбары.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.