![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/AGHRC_%25281890%2529_-_Carta_III_-_Presidencias_de_Santaf%25C3%25A9_y_Quito.jpg/640px-AGHRC_%25281890%2529_-_Carta_III_-_Presidencias_de_Santaf%25C3%25A9_y_Quito.jpg&w=640&q=50)
Каралеўская аўдыенсія Кіта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўская аўдыенсія і канцылярыя Кіта (ісп.: Audiencia y Cancillería Real de Quito) — суд апеляцыйнай інстанцыі і адміністрацыйная структура ў віцэ-каралеўстве Перу.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/AGHRC_%281890%29_-_Carta_III_-_Presidencias_de_Santaf%C3%A9_y_Quito.jpg/640px-AGHRC_%281890%29_-_Carta_III_-_Presidencias_de_Santaf%C3%A9_y_Quito.jpg)
Каралеўскі ўказ аб вылучэнні новай аўдыенсіі са складу аўдыенсіі Лімы быў падпісаны іспанскім каралём Філіпам II 29 жніўня 1563 года. Фармальна яна падпарадкоўвалася віцэ-каралеўству Перу, але ў сувязі з вялікай аддаленасцю ад Лімы прэзідэнт Аўдыенсіі фактычна з'яўляўся поўнаўладным гаспадаром на тэрыторыі сучасных Эквадора, паўднёвай Калумбіі, паўночнага Перу і паўночна-заходняй Бразіліі.
У 1717 годзе для зручнасці адміністравання з віцэ-каралеўства Перу было вылучана віцэ-каралеўства Новая Гранада, і аўдыенсія Кіта перайшла пад яго юрысдыкцыю, аднак у 1723 годзе Новая Гранада была ліквідавана, і Аўдыенсія Кіта вярнулася пад юрысдыкцыю Перу. У 1729 годзе Новая Гранада была створана зноў, і Аўдыенсія Кіта заставалася ў яе складзе аж да здабыцці незалежнасці ад Іспаніі.
Пасля ўтварэння Вялікай Калумбіі падпарадкаваная Аўдыенсіі тэрыторыя была падзелена на чатыры дэпартаменты — Эквадор, Гуаякіль, Азуай і Каўка. У 1830 годзе Эквадор, Гуаякіль і Азуай адлучыліся ад Вялікай Калумбіі і ўтварылі новую дзяржаву Эквадор.