From Wikipedia, the free encyclopedia
Карагі́нскі заліў (руск.: Караги́нский залив[1]) — заліў Берынгава мора, каля ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава Камчатка, у Камчацкім краі Расіі.
Даўжыня заліва 117 км. Глыбіні 30—60 м. Знаходзіцца паміж паўвостравам Гавена і паўвостравам Азярны (руск.: Озерно́й). У цэнтральнай частцы заліва буйны востраў Карагінскі. Берагі Карагінскага заліва абрывістыя, скалістыя. Берагавая лінія ўтварае шмат больш дробных заліваў (Корфа, Анапка, Уала, Кічыгінскі) і бухт. У заліў упадае вялікая колькасць невялікіх рэк (Карага, Ламуцкая, Хайлюля і інш.). Прылівы вышынёй да 2,4 м. Заліў у зімовы перыяд (са снежня да чэрвеня) пакрыты лёдам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.