Караблекрушэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Караблекрушэнне — катастрофа, якая адбылася з суднам, што звычайна прыводзіць да яго моцнага разбурэння або гібелі. Пад караблекрушэннем разумеюць поўнае або частковае затапленне судна, пашкоджанне значных частак судна або парушэнне плывучасці, якія адбыліся ў выніку ўздзеяння знешніх і ўнутраных фактараў ці аб’ектаў.
У выніку караблекрушэння судна не можа выкарыстоўвацца па прызначэнні без істотных рамонтных прац.
ААН прыводзіць статыстыку аб больш за тры мільёны караблекрушэнняў, якія адбыліся на працягу гісторыі развіцця нашай цывілізацыі.