Карабель-пастка
Тып баявога судна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карабе́ль-па́стка ці су́дна-па́стка (англ.: Q-boat, decoy vessel, mistery ship) — карабель, які мае прыхаванае магутнае ўзбраенне і вонкава які выглядае як гандлёвае судна. У сусветныя вайны выкарыстоўваўся для правакавання падводных лодак на ўсплыванне і атаку з паверхні. Гэта давала караблю шанец знішчыць падлодку у адказ агнём.
У Першую сусветную вайну караблі-пасткі выкарыстоўваліся Каралеўскім ваенна-марскім флотам, падчас Другой сусветнай вайны іх выкарыстоўвалі як брытанцы, так і ВМС ЗША.