From Wikipedia, the free encyclopedia
Караба́х (азерб.: Qarabağ, арм.: Ղարաբաղ) — гісторыка-геаграфічны рэгіён ва Усходнім Закаўказзі, які складаецца з Раўніннага Карабаха і Нагорнага Карабаха.
Карабах азерб.: Qarabağ, арм.: Ղարաբաղ | |
---|---|
У складзе |
Арменія Азербайджан |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карабах умоўна падзелены на тры рэгіёны: Нагорны Карабах (гістарычны Арцах, ахоплены ў асноўным сучасным Нагорным Карабахам), Раўнінны Карабах (стэпы паміж рэкамі Кура і Арас) і Зангезур (ўсходнія схілы Зангезурскага хрыбта, прыблізна Сюнік і Кашатаг).
У XVI — сярэдзіне XVIII стагоддзяў — бегларбекства (правінцыя) Сефевідскай імперыі, дзе нізіны і перадгор'і ўваходзілі ў мусульманскія ханствы, а нагорныя тэрыторыі ў армянскія мелікствы[1]; у сярэдзіне XVIII — пачатку XIX стагоддзяў тут існавала карабахскае ханства; з 1805 года — у складзе Расійскай імперыі; у савецкі час — у складзе Азербайджанскай ССР. У цяперашні час дэ-юрэ ўваходзіць у склад Азербайджанскай Рэспублікі. Значная частка тэрыторыі з пачатку 1990-х гадоў дэ-факта кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.