From Wikipedia, the free encyclopedia
Капампанганская мова, ці проста капампанган — адна з найбуйнейшых моў Філіпін. Вядомая таксама пад назвамі: пампанга, пампангуэна і аманунг-сісуан (апошняя літаральна значыць «мова, выкармленая грудзьмі», гэта значыць тое ж, што і «родная мова»).
Капампанганская мова | |
---|---|
Саманазва | Kapampangan, Amanung Sisuan |
Краіны | Філіпіны |
Рэгіёны | цэнтральны Лусон |
Афіцыйны статус | Філіпіны |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Commission on the Filipino Language |
Агульная колькасць носьбітаў | 2,4 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Аўстранезійская сям'я
|
|
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | пам 528 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | pam |
ISO 639-3 | pam |
WALS | kpm |
Ethnologue | pam |
ABS ASCL | 6521 |
IETF | pam |
Glottolog | pamp1243 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Назва мовы паходзіць ад слова pampang, што азначае «бераг ракі». Гісторыя мовы да прыбыцця іспацаў у 16 ст. амаль невядомая. У 18 ст. манах Дыега Бергана напісаў дзве кнігі: слоўнік (Vocabulario de la lengua Pampanga) і граматыку (Arte de la lengua Pampanga).
На гэтай мове пісалі два выбітныя філіпінскія пісьменнікі 19 ст. Бацька Ансельма Пахарда атрымаў вядомасць як аўтар твораў «Гансала з Кордава» і «Гераічная камедыя пра заваёву Гранады». Яшчэ адзін пісьменнік Хуан Крысастома Сота быў аўтарам шматлікіх п'ес. Амаду Юсон, намінант на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1950-я гг, быў аўтарам паэмы «Крысатан».
У цяперашні час капампанганская мова прыходзіць у заняпад нават на тых тэрыторыях, дзе мова традыцыйна была распаўсюджана.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.