Канстытуцыйны крызіс у Іспаніі (2017)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстытуцыйны крызіс у Іспаніі — канфлікт паміж уладамі Іспаніі і ўрадам аўтаномнай супольнасці Каталонія — адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Іспаніі. У верасні 2017 года ўрадам Каталоніі былі прынятыя законы, якія прадугледжваюць юрыдычны парадак выхаду Каталоніі са складу Іспаніі. 1 кастрычніка 2017 года ў Каталоніі быў праведзены рэферэндум аб незалежнасці, па выніках якога 10 кастрычніка 2017 года ўрадам Каталоніі была прынятая дэкларацыя незалежнасці, 27 кастрычніка 2017 года была абвешчана незалежнасць Каталоніі. Улады Іспаніі расцанілі дзеянні ўрада Каталоніі як юрыдычна нікчэмныя, скарысталіся 155 артыкулам Канстытуцыі Іспаніі і ўвялі ў Каталоніі прамое кіраванне, распусціўшы пры гэтым урад Каталоніі. Апошні адмовіўся прызнаць свой роспуск і працягнуў дзейнасць[1].