![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/Proclamation_Canadian_Confederation.jpg/640px-Proclamation_Canadian_Confederation.jpg&w=640&q=50)
Канстытуцыйны акт 1867 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстытуцыйны акт 1867 (англ.: Constitution Act, 1867; раней насіў назву Акт аб Брытанскай Паўночнай Амерыцы 1867) з’яўляецца асноўнай часткай Канстытуцыі Канады. Акт замацоўвае стварэнне Дамініёна і вызначае асноўныя функцыі ўраду Канады, уключаючы дзяржаўную структуру, палату Абшчын, Сенат, юрыдычную сістэму і сістэму падаткаабкладання. Акт атрымаў сваё цяперашняе імя ў 1982 годзе разам з прыняццем канстытуцыі (раней падпісвалася Брытанскім парламентам), аднак ён дагэтуль значыцца пад гістарычным імем у запісах Вялікабрытаніі. За гэты час таксама былі ўнесеныя папраўкі: была дададзена секцыя 92A, што дае правінцыям большы кантроль над неаднаўляльнымі карыснымі выкапнямі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/Proclamation_Canadian_Confederation.jpg/320px-Proclamation_Canadian_Confederation.jpg)