Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі (руск.: Константин Евгеньевич Козловский) (? — 1874 або 1875) — расійскі археограф, гісторык.
Працаваў у архіве Міністэрства замежных спраў у Маскве. У 1866—1873 часовы памочнік архіварыуса Кіеўскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. 3 1868 г. член Часовай камісіі для разгляду старажытных актаў у Кіеве. Займаўся апісаннем актавых кніг. Выдаў вопісы дакументаў актавых кніг жытомірскага гродскага суда № 9 за 1590—1644 гг. (1872 г.) і № 10 за 1605—1606 (1878 г., з Г. В. Данцовым). У 1868 г. разам з У. Б. Антановічам падрыхтаваў зборнік «Граматы вялікіх князёў літоўскіх з 1390 да 1569 г.» («Грамоты великих князей литовских с 1390 по 1569 г.», Кіеў, 1868), дзе змешчаны 64 дакументы. Падбіраў акты для выдання «Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.