![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/BWC_Participation.svg/langbe-640px-BWC_Participation.svg.png&w=640&q=50)
Канвенцыя аб біялагічнай зброі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксіннай зброі і аб іх знішчэнні — першы міжнародны дагавор аб раззбраенні, які забараняе вытворчасць цэлага класа ўзбраенняў. Яе падпісанне з’явілася вынікам шматгадовых намаганняў міжнароднай супольнасці па стварэнні прававой базы, якая дапаўняе сабой Жэнеўскі пратакол (1925).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/BWC_Participation.svg/640px-BWC_Participation.svg.png)
Падпісалі і ратыфікавалі Далучыліся Часткова прызнаныя дзяржавы, якія выконваюць канвенцыю | Толькі падпісалі Не падпісалі |
Дакумент быў адкрыта для падпісання 10 красавіка 1972 года і ўступіў у сілу 26 сакавіка 1975 года, калі 22 дзяржавы перадалі на захоўванне свае дакументы аб ратыфікацыі ўрадам дзяржаў-дэпазітарыяў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. У цяперашні час яе ўдзельнікамі з’яўляюцца 183 дзяржавы, якія абавязаліся не распрацоўваць, не вырабляць і не назапашваць біялагічную зброю.
Сфера, якая закранаецца дакументам, агаворваецца ў яе першым артыкуле:
- мікрабіялагічныя або іншыя біялагічныя агенты або таксіны, якога б там ні было іх паходжання або метаду вытворчасці, такіх відаў і ў такіх колькасцях, якія не прызначаныя для прафілактычных, ахоўных або іншых мірных мэтаў;
- зброя, абсталяванне або сродкі дастаўкі, прызначаныя для выкарыстання такіх агентаў ці таксінаў у варожых мэтах або ва ўзброеных канфліктах.[1]
Дзяржавы-ўдзельніцы абавязваюцца:
- Артыкул I: ні пры якіх абставінах не распрацоўваць, не вырабляць, не набываць і не назапашваць біялагічную зброю.
- Артыкул II: знішчыць або пераключыць на мірныя мэты ўсё, што з звязана з біялагічнай зброяй.
- Артыкул III: не перадаваць, не дапамагаць ніякім чынам, не заахвочваць і не прымушаць каго б там ні было да набыцця і назапашвання біялагічнай зброі.
- Артыкул IV: прымаць неабходныя змены ў сваё заканадаўства.
- Артыкул V: кансультавацца адзін з адным з мэтай вырашаць усе пытанні, якія тычацца выканання палажэнняў.
- Артыкул VI: супрацоўнічаць у правядзенні любых расследаванняў, якія тычацца скаргаў іншых удзельнікаў, пададзеных у Савет Бяспекі ААН.
- Артыкул VII: аказваць дапамогу дзяржавам, якія могуць падвергнуцца небяспецы ў выніку парушэння Канвенцыі.
- Артыкул VIII: выконваць усё вышэйпералічанае з мэтай мірнага выкарыстання навуковых распрацовак у галіне бактэрыялогіі.