![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/CAvM_logo.svg/langbe-640px-CAvM_logo.svg.png&w=640&q=50)
Канадскі музей авіяцыі і космасу (Атава)
авiяцыйны музей у Атаве, Канада / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канадскі музей авіяцыі і космасу, англ.: Canada Aviation and Space Museum, фр.: Musée de l'aviation et de l'Espace du Canada — музей у г. Атава. Размешчаны на тэрыторыі навучальнага аэрапорта Рокліф на ўсход ад фешэнебельнага раёна Рокліф-парк[2].
Канадскі музей авіяцыі і космасу | |
---|---|
![]() Лагатып | |
![]() Від на музей з паветра. Прамавугольны будынак злева — новы корпус, адкрыты 14 красавіка 2005 г. | |
Заснаваны | 1964 |
Адкрыты | 1964 |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | 11 Aviation Pkwy, Ottawa, ON K1K 2X5[1] |
ingeniumcanada.org/… (англ.) ingeniumcanada.org/… (фр.) |
|
![]() |
Музей быў створаны ў 1964 г. на базе ВПС Канады Рокліф пад назвай «Нацыянальная калекцыя паветраплавання» (National Aeronautical Collection). У яго аснову былі пакладзены 3 зборы, якія існавалі да таго часу: Нацыянальны музей авіяцыі на базе ВПС Аплендс, прысвечаны ранняй гісторыі паветраплавання; калекцыя Канадскага ваеннага музея, дзе былі прадстаўлены ваенныя самалёты, у тым ліку трафейныя; і Музей Каралеўскіх канадскіх ВПС, які ўключаў сучасныя ўзоры.
З мая 2010 г. музей атрымаў сваю сучасную назву[3].
Музей часта арганізуе авіяшоу ў супрацоўніцтве з музеем Вінтажныя крылы Канады, размешчаным за ракой, у г. Гаціно.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/Aviationcanada.jpg/640px-Aviationcanada.jpg)