Камп’ютарны файл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камп’ютарны файл (англ.: file — шухляда, папка) — блок адвольнай інфармацыі, або рэсурс для захоўвання інфармацыі, даступны для камп’ютарных праграм і звычайна размешчаны на якой-небудзь пастаяннай запамінальнай прыладзе. Файл пастаянны ў тым сэнсе, што ён застаецца даступным для праграм пасля завяршэння бягучай праграмы. Камп’ютарныя файлы можна разглядаць як сучасны аналаг папяровых дакументаў, якія традыцыйна знаходзяцца ў офісных і бібліятэчных файлах (адсюль і паходзіць тэрмін).
У інфарматыцы ўжываецца наступнае вызначэнне: файл — упарадкаваная сукупнасць даных, якая захоўваецца на дыску і займае іменаваную вобласць вонкавай памяці.