Кампанентнае відэа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кампанентнае відэа — спосаб асобнай перадачы каляровага відэа праз два і болей каналаў (кабеляў), пры якім асобныя складнікі відэасігналу нясуць розную інфармацыю аб каляровай выяве.
У першых кампанентных відэаінтэрфейсах, такіх як S-Video, колеравая паднясучая перадавалася асобна ад астатніх кампанентаў відэасігналу для змяньшэння скрыжаваных перашкодаў. У сучасных аналагавых інтэрфейсах ужываюцца тры больш каналаў для раздзельнай перадачы інфармацыі аб колеры выявы і сігналаў сінхранізацыі. Як і праз кампазітныя відэакабелі, праз кампанентныя не перадаецца гукавае суправаджэнне, для якога патрэбны асобны провад.
Паняцце таксама ўжываюць у фарматах відэазапісу, у якіх сігналы яркасці і колеравасці запісваюцца рознымі групамі відэагаловак на асобных дарожках. Такія фарматы, першым з якіх стаў Betacam, дазволілі палепшыць якасць выявы касетных відэамагнітафонаў да вяшчальных стандартаў[1].