![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Halebopp031197.jpg/640px-Halebopp031197.jpg&w=640&q=50)
Камета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каме́та (ад па-старажытнагрэчаску: κομήτης, komḗtēs) — нябеснае цела, якое ўдалечыні ад Сонца мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Halebopp031197.jpg/320px-Halebopp031197.jpg)
За гісторыю чалавецтва ўжо назіралася каля 3500 камет. Зарэгістраваны ў каталогах каля 1000 такіх аб’ектаў і вызначаны элементы іх арбіт. Амаль усе каметы рухаюцца па выцягнутых арбітах з вялікім эксцэнтрысітэтам, блізкім да адзінкі. Каметы падзяляюцца на кароткаперыядычныя (з перыядам абарачэння меншым за 200 гадоў) і доўгаперыядычныя.