![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Frankfurt_Am_Main-Commerzbank_Tower-Ansicht_vom_Eisernen_Steg.jpg/640px-Frankfurt_Am_Main-Commerzbank_Tower-Ansicht_vom_Eisernen_Steg.jpg&w=640&q=50)
Камерцбанк-Таўэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камерцбанк-Таўэр (англ.: Commerzbank Tower) — знакаміты небаскроб ў цэнтры Франкфурта-на-Майне. Пабудаваны ў 1997 годзе небаскроб вышынёй 259 м, а разам з антэнай - амаль 300 м, абагнаў 257-метровы небаскроб «Мэсэтурм», стаўшы самым высокім будынкам Еўропы. Але ў 2003 годзе ён аддаў свой тытул будынкам "Трыумф-Палас", а затым Вежы на набярэжнай у Маскве.
Хуткія факты Інфармацыя пра будынак, Прызначэнне ...
Commerzbank Tower | |
![]() | |
Інфармацыя пра будынак | |
---|---|
Прызначэнне | офісны будынак |
Размяшчэнне | Франкфурт-на-Майне |
Краіна | Германія |
Архітэктар | Норман Фостэр |
Заказчык | Камерц-Банк АГ |
Пачатак будаўніцтва | 1994 |
Кошт | 600 млн. ням. марак |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Вышыня | 259 м |
Закрыць
Небаскроб знаходзіцца на плошчы Кайзерплац, у непасрэднай блізкасці ад яго размешчаны Eurotower - будынак Еўрапейскага цэнтральнага банка, Майнтаўэр, небаскроб Dresdner Bank, Japan Center і небаскроб Gallileo. Побач размешчаны пяцізоркавы гатэль "Франкфуртэр Хоф" (ням.: Frankfurter Hof)