муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Каменскі раён (руск.: Ка́менский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Камень-на-Обі.
Каменскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 9 снежня 1925 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | OMST[5], KRAT[5] і UTC+7 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раён размешчаны на поўначы края. Мяжуе з Круціхінскім, Панкрушыхінскім, Баеўскім, Цюменцаўскім, Шалаболіхінскім раёнамі края і Новасібірскай вобласцю.
Плошча — 3666,23 км².
Рэльеф — складкаватая паверхня Прыобскага плато. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19,7 °C, ліпеня +18,9 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 360 мм. Па тэрыторыі раёна працякае рака Об, праходзіць Кулундзінскі магістральны канал, азёры Горкае і Тэлеуцкае. Глебы — сярэднія чарназёмы, пясчаныя, саланцаватыя, саланчаковыя, балотныя. Растуць хвоя, бяроза, асіна, каліна. Фаўна: ліса, заяц-русак, тхор, калонак, вавёрка, з птушак — цецярук, глушэц.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.