From Wikipedia, the free encyclopedia
Каменскі Хутар[2] (руск.: Каменский Хутор) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Каменскахутарскога сельскага паселішча.
Сяло
|
Сяло Каменскі Хутар заснавана ў 1690-х гадах як валоданне Каменскага Успенскага манастыра, які існаваў у гэтых мясцінах з 1681 года.
Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года адміністрацыйны цэнтр Каменска-Хутарскога сельсавета ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.
У 2005 годзе Каменска-Хутарскі сельсавет пераўтвораны ў Каменскахутарское сельскае паселішча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.