From Wikipedia, the free encyclopedia
Каменны вугаль — выкапневы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнанні з бурым вуглем. Па міжнароднай класіфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэння больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадям лятучых болей 9 %. Каменны вугаль змяшчае ў гаручай масе ад 75 да 97 % вуглерода. Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэннях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Глыбіня знаходжання каменнага вугалю — ад паверхні да 2000—2500 метраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых раслін, змяніўшыхся пад уплывам вялікага ціску акружаючых парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпературы. З узрастаннем ступені пераўтварэння паслядоўна павялічваецца ўтрыманне вуглерода і адначасова змяньшаецца колькасць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; змяняецца цеплыня згарання, здольнасць спякацца і іншыя ўласцівасці.
Каменны вугаль — гаматная горная парода, утвораная аморфным вуглеродам, аксамітна і смаляна-чорнага колера; бліскучасць каменнага вугалю — тлустая, злом ракавісты; цвёрдасць 2-3; удзельная вага 1,25-1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар. Апрацоўкай растворам хлорава-каліевай солі і азотнай кіслаты калі-некалі мажна выявіць у каменным вуглі структуру папараці, сілірярыі, лепідэндрона і іншых каменнавугальных раслін. Адрозніваюць — смалісты ці бліскучы — з ракавістым, бліскучым зломам, грубы — з грубазерністым зломам, слаёвы — з сланцаватай асобнасцю, валаконны — з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль змяшчае ў сярэднім наступныя элементы: 82 % вуглярод, 1,5-5,7 % вадарод, 1,5-15 % кісларод, 0,5-4 % сера, да 1,5 % азот, 2-45 % лятучых рэчывыў; колькасць вадкасці 4-14 %, утрыманне залы нязначнае,. Большая ці меншая прысутнасць серы абумоўлена дадаткам сернага калчадана ці іншых серністых мінералаў. Чым больш у каменным вугле вадароду, тым больш атрымліваецца з яго пры награванні без доступа паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрымання свяцільнага газа, такі, багаты смоламі каменны вугаль называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі — худым. Худыя вуглі загараюцца з цяжкасцю, і іх гарэнне можа падтрымлівацца толькі пры моцным прытоку паветра. Пры пракальванні ў зачыненай прасторы тлусты каменны вугаль спякаецца і плавіцца, утвараючы порыстую губкавую масу — кокс, які зусім не ўтрымлівае серы і няшмат Н і О; пры гэтым атрымліваюць газападобны свяцільны газ і вадкі — каменнавугальны варволь.
Каменны вугаль у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву антрацыт. Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басейнамі каменнага вугалю з’яўляецца: Данецкі, Кузнецкі, Пячорскі, Карагандзінскі, Аппалачскі, Пенсільванскі, Верхнесілезскі, Астрава-Карвінскі, Рурскі, Вялікі Хуанебас, Паўднёва-Уэльскі, Валанс’енскі, Брабантскі. Тры чвэрці агульнасусветных запасаў каменнага вугалю прыходзіцца на краіны СНД, ЗША, КНР.
Сусветныя запасы каменнага вугалю (прыблізныя дадзеныя)
У 1990-х гадах сусветнае спажыванне каменнага вугалю склала 2,3 млрд.тон у год. У адрозненне ад спажывання нафты, спажыванне вугалю значна павялічылася не толькі ў развіваючыхся краінах, але і ў прамыслова развітых краінах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.