Камандуючыя франтамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кама́ндуючыя во́йскамі франто́ў — вышэйшыя савецкія военачальнікі, якія кіравалі аператыўна-стратэгічнымі аб’яднаннямі войскаў у абарончых і наступальных аперацыях Вялікай Айчыннай вайны.
У спіс уключаныя ўсе генералы, якія пастаянна або часова выконвалі абавязкі камандуючага фронтам. 9 военачальнікаў з ліку прадстаўленых у спісе загінулі ў час вайны. У табліцы яны выдзелены шэрым колерам . 7 чалавек загінулі або памерлі ад раненняў, атрыманых у баі, адзін быў рэпрэсаваны (Д. Р. Паўлаў) і адзін пакончыў з сабой, каб пазбегнуць палону (М. Р. Яфрэмаў). Спіс падзелены на дзве часткі, у кожнай з якіх прозвішчы ідуць у алфавітным парадку.