адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Камаі. Тэрыторыя сельсавета складае 27 026,19 га.
Камайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 84 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Камаі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 104 |
Плошча | 270,2619 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Вярэнькаўскага і Пастаўскага сельсаветаў[1]. 3 жніўня 1954 года тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета была далучана да Загацкага сельсавета[2]. 27 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Загацкага сельсавета перададзены вёскі Гуменнікі і Краскі[3]. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага 2-га сельсавета[4]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камайскага сельсавета 60 населеных пунктаў[5]. 17 мая 1985 года ў склад сельсавета з Дварчанскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аляхнішкі, Барадзіно, Вараноўшчына, Васточная, Дашкі, Дварчаны, Драбышы, Загачча, Мацуты, Падлявонавічы, Рубеж, Рудзі і Шкіралі)[6]. 20 чэрвеня 1988 года да Камайскага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мулярскага сельсавета (26 населеных пунктаў: вёскі Багдзюны, Варкацішкі, Гадуцішкі, Гражулі, Гэйбавічы, Ёцішкі, Жукішкі, Крукі II, Мантагалішкі, Мільконты, Мірклішкі, Муляры, Мунцавічы, Новагадуцішкі, Оцкавічы, Пустошка, Сакуны, Старчуны, Цалінова, Цябуты, Чарняты, Чычэлі, Юзафінова, Янкішкі, Янковічы і чыгуначны раз’езд Камайка)[7]. 8 красавіка 2004 года са складу сельсавета былі выключаны 19 сельскіх населеных пунктаў (Баяры, Данеўцы, Дуброўшчына, Жыгуны, Лапуны, Лаўцы, Лопуці, Марачы, Міцкяны, Навасёлкі 2, Падвішняк, Папоўцы, Рамейкі, Роскаш, Русакі, Саранчаны, Свіркі, Скарпаўцы, Чырвоны Ручай) у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры» (далучаныя да Лынтупскага сельсавета) і ўключаныя ўсе сельскія населеныя пункты скасаванага Мягунскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Андрушышкі, Віршалы, Гродзі, Дзяўгуны, Жардэлі, Жарскія, Каралеўцы, Кукляны, Лодасі, Мацковічы, Мягуны, Пуцяцішкі, Пятровічы, Рамашкавічы, Сурвілішкі, Свербляўшчына, Трапшавічы, Фаворкі, Цялятнікі, Шыльва)[8]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Бядункі, Ёцішкі, Юзафінопаль і хутары Падаляхнішкі, Пнёва, Свербляўшчына, Шыльва[9], 16 сакавіка 2010 года — вёска Лаўцы[10], 30 ліпеня 2010 года — вёска Цялятнікі[11], 27 сакавіка 2013 года — вёска Ейны[12]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шыркаўскага сельсавета (16 вёсак: Бацвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева і Яськавічы)[13]. 2 мая 2018 года скасаваны вёскі Васточная і Віршалы[14], 25 сакавіка 2022 года — вёска Дашкі Малыя[15].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (74 населеныя пункты) — 2570 чалавек[16], з іх 74,6 % — беларусы, 15,4 % — рускія, 7,6 % — палякі[17]; паводле перапісу 2019 года (85 населеных пунктаў) — 2104 чалавекі[18].
Архіўныя дакументы Камайскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[19].
Архіў, які ахоплівае 1945—2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 1311 старонка.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1156.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.