From Wikipedia, the free encyclopedia
«Кало́сьсе» — літаратурна-мастацкі альманах Таварыства Вольных Літаратараў[1].
«Калосьсе» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Таварыства вольных літаратараў |
Галоўны рэдактар | Алесь Аркуш |
Заснавана | 1993 |
Мова | беларуская |
Заснаваны ў 1993 годзе. Першы нумар выйшаў у Пастаўскай друкарні[2]. Галоўны рэдактар — Алесь Аркуш. Сталымі аўтарамі часопіса з’яўляюцца Вінцэсь Мудроў, Юрый Гумянюк, Ігар Сідарук, Сяргей Шыдлоўскі. У 2006 годзе выйшаў 11 нумар альманаху.
Часопіс друкаваў мастацкія творы, ад якіх з розных прычынаў адмовіліся дзяржаўныя літаратурныя выданні. Не менш за палову аб’ёму нумароў часопіса складалі творы рэгіянальных аўтараў. Альманах аказваў падтрымку пісьменнікам-нонканфармістам[3].
У артыкуле «Antonim», прысвечаным першаму нумару часопіса, адзначаецца, што ён працягвае справу віленскага «Калосся»[4], адзін з чытачоў якога (Іван Фурсевіч) нават стаў адным з аўтараў альманаха[5]. У рэцэнзіі на дзясяты нумар альманаха адзначаецца, што ў выпуску ўспаміны і артыкулы жывых літаратараў чаргуюцца з творамі мёртвых пісьменнікаў[6]. На думку Людмілы Рублеўскай, часопіс не мае шырокага розгаласу з-за адсутнасці прапісцы ў Мінску[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.