![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/Buckram_twosides.jpg/640px-Buckram_twosides.jpg&w=640&q=50)
Каленкор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каленкор (фр.: calicot — «паркаль з Калікута») — лёгкая, але жорсткая падкладачная і пракладачная тканіна палатнянага перапляцення (руск.) (бел. з пражы сярэдняй якасці. Можа быць гладкаафарбаваным, белым або каляровым.
На стадыі апрацоўкі каленкор для калянасці моцна крухмалілі або прамакалі клеем, а для гладкасці і бляску — падвяргалі глянцаванню (руск.) (бел.. У расійскіх вёсках з белага каленкору шылі кашулі і падшэўкі для сарафанаў і безрукавак. Мастак-баталіст В. В. Верашчагін успамінаў, што белыя каленкоравыя штонікі, у якіх ён хадзіў у дзяцінстве, былі накрухмалены і шумелі. Каляровы каленкор ішоў на выраб недарагіх сукенак, а таксама кніжных вокладак (руск.) (бел. і падшэўкі да верхняга адзення. У Гогаля ў «Шынелі (руск.) (бел.» Башмачкін абраў на падшэўку дыхтоўнага і шчыльнага каленкору. Каленкор быў шырока распаўсюджаны ў XVIII—XIX стагоддзях, у XX стагоддзі з каленкору ўжо шылі толькі бялізну[2].