Кактусы[3], таксама Кактусавыя (Cactaceae) — сямейства шматгадовых сукулентных раслін з парадку гваздзікакветныя.
Кактусы | |||||||||||
Ferocactus pilosus, які расце на поўдзень ад Сальтыльа, Каауіла, на паўночны ўсход Мехіка | |||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||
Cactaceae Juss., (1789) | |||||||||||
|
Апісанне
Шматгадовыя травяністыя, кустовыя, радзей дрэвападобныя формы ўвышыню ад 2-5 см да 10-12 м. Сцяблы сакавітыя, зялёныя (выконваюць функцыі фотасінтэзу і транспірацыі), калонападобныя, шарападобныя ці, іншы раз, сплюшчаныя і раздзеленыя на членікі (апунцыя (Opuntia)), большай часткай пакрытыя калючкамі. На сцяблах маюцца рэбры ці сасочкі — відазмененыя асновы лістоў. Лісты ў большасці кактусавых адсутнічаюць, у некаторых рэдукаваны да вельмі дробных, шылападобных утварэнняў (апунцыя) ці лусак (рыпсаліс (Rhipsalis)); развітыя лісты ёсць толькі ў пярэскіі (Pereskia). Для кактусавых характэрны так званыя арэолы — відазмененыя пазушныя пупышкі, якія нясуць калючкі і валаскі. Калючкі маюць ліставое паходжанне і гамалагічныя пупышкавым лускам.
Кветкі адзіночныя, рэдка ў верхавінных суквеццях (пярэскія (Pereskia)), часта буйныя і ярка афарбаваныя. Калякветнік не дыферэнцыраваны на чашалісцікі і пялёсткі. Тычынкі шматлікія (напрыклад, у карнегіі да 3500); гінецэй з 3 ці многіх пладалісцікаў; размяшчаюцца на гіпантыі; плады ягадападобныя, сакавітыя, у многіх відаў ядомыя. Многія кактусавыя цвітуць позна ўвечары ці ноччу. Апыляюцца насякомымі, птушкамі (у тым ліку калібры), рэдка кажанамі. Для фрайлеі (Frailea) вядома клейстагамія.
Класіфікацыя
Падзяляецца на чатыры падсямействы. Налічваецца каля 3000 відаў.
Пашырэнне
Лічыцца, што кактусы вылучыліся эвалюцыйна каля 30-40 млн гадоў таму, калі Паўднёвая Амерыка і Афрыка былі ўжо значна разнесеныя адзін ад адной тэктанічнымі працэсамі, але Паўночная Амерыка яшчэ не была злучаная з Паўднёвай. Хоць выкапнёвых рэштак кактусаў на сённяшні дзень не знойдзена, лічыцца, што ўзніклі яны ў Паўднёвай Амерыцы і адносна нядаўна — 5-10 мільёнаў гадоў таму — распаўсюдзіліся на паўночны кантынент.
Растуць ў саванах, трапічных і субтрапічных, большай часткай горных абласцях (да 4500 м над узроўнем мора), у пустынях Амерыкі. Эпіфітныя кактусавыя растуць у трапічных лясах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Рыпсаліс (Rhipsalis) сустракаецца ў трапічнай Афрыцы, на астравах Мадагаскар, Шры-Ланка, Маскарэнскіх (верагодна, занесены). Некаторыя кактусавыя, галоўным чынам апунцыя (Opuntia), натуралізаваліся ў Аўстраліі, Індыі, краінах Міжземнамор’я.
Выкарыстанне
Кактусавыя на іх радзіме выкарыстоўваюцца ў ежу (плады і мякаць сцёблаў), як паліва, як лёгкі будаўнічы матэрыял, для медыцынскіх мэт (лафафора (Lophophora), селяніцэрэус (Selenicereus)). Кактусавыя — таксама дэкаратыўныя, аранжарэйныя і пакаёвыя расліны. Выведзеныя бескалючкавыя формы выкарыстоўваюцца як кармавыя расліны.
Гл. таксама
Зноскі
- Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Напісанне Кактусы, Кактусавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.445
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.