From Wikipedia, the free encyclopedia
Кайзер (ням.: Kaiser) — старое запазычанне ў германскіх мовах з латыні, з лац.: caesar, цэзар; на старажытнае запазычанне паказвае захаванне пачатковага k.
Уласна, па-нямецку гэтае слова значыць «імператар» і ўжываецца ў нямецкамоўных краінах да імператараў усіх часоў і народаў, але ў іншых еўрапейскіх мовах кайзерамі звычайна завуць толькі трох імператараў Германскай імперыі (1871—1918): Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II. Да гэтага перыяду прыкладаецца назва «кайзераўская Германія».
Радзей слова «кайзер» ужываецца (не толькі па-нямецку) у дачыненні да імператараў Свяшчэннай Рымскай і Аўстрыйскай імперый, дзе дамінуючай мовай таксама быў нямецкі. У дарэвалюцыйнай Расіі да імператараў Свяшчэннай Рымскай Імперыі звычайна ўжывалася слова "кесар".
Пасля падзення Канстанцінопаля, турэцкія сулатаны насілі тытул Кайзер-і-Рум (Рымскі Кайзер).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.