Казьма Пражскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казьма Пражскі (лац.: Cosmas Pragensis, чэшск.: Kosmas; каля 1045 — 21 кастрычніка 1125, Прага) — першы чэшскі храніст.
Казьма Пражскі | |
---|---|
лац.: Cosmas Pragensis | |
Род дзейнасці | храніст, летапісец |
Дата нараджэння | каля 1045 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 21 кастрычніка 1125(1125-10-21) |
Месца смерці | Прага |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | хрысціянства |
Дзеці | Індржых, Бажэтэша |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў са знатнага роду. Атрымаў адукацыю ў Празе і Льежы. У свіце германскага імператара Генрыха IV наведаў Венгрыю, Германію, Італію. З 1110 года — дэкан сабора Св. Віта ў Празе. «Чэшская хроніка» (лац.: Chronica Boëmorum) Казьмы Пражскага (пачата ў 1119-20 гадах) утрымлівае багаты і разнастайны матэрыял і з'яўляецца каштоўнай крыніцай (асабліва 3-я кніга, дзе апісваюцца сучасныя Казьме Пражскаму падзеі 1092—1125) па гісторыі Чэхіі. «Прадаўжальнікі Казьмы» давялі летапіс чэшскай гісторыі да пачатку XIII стагоддзя.
«Чэшскія хронікі» Казьмы нароўні з «Аповесцю мінулых гадоў» Нестара Летапісца і «Хронікай і дзеяннямі князёў ці кіраўнікоў польскіх» Гала Ананіма маюць фундаментальнае значэнне для славянскай культуры.