From Wikipedia, the free encyclopedia
Казладуй (балг.: Козлодуй) — горад у Балгарыі. Знаходзіцца ў Врацкай вобласці, уваходзіць у абшчыну Казладуй. Насельніцтва — 14247 чалавек.
| ||||||||||||||||||
Вакол горада знойдзена мноства старажытных паселішчаў і археалагічных помнікаў. У цэнтры сучаснага Казладуя ў рымскія часы знаходзілася фракійскае паселішча, паблізу стаялі дзве рымскія крэпасці. Назва «Казладуй» або «Катазлук» фіксуецца ў дакументах асманскай эпохі XV—XVI стагоддзяў; па адной з версій, яно паходзіць ад тур. Kozludere «нізкі дол», па іншых — значыць «ледзяны кут» або паходзіць ад імя або мянушкі Казла.
У гісторыю Балгарыі Казладуй увайшоў у 1876 годзе, калі там 17 траўня (ст. ст.) з парахода з Румыніі высадзіўся атрад Хрыста Боцева (гл. Красавіцкае паўстанне). Горад быў адбіты ў турак падчас руска-турэцкай вайны ў 1877 годзе.
Пасёлак гарадскога тыпу з 1964 года, горад з 1968 года. У 1970—1974 гадах каля горада пабудавана АЭС Казладуй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.