Кадома
горад у Зімбабвэ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кадо́ма — горад у Афрыцы, у цэнтральнай частцы Зімбабвэ, прыкладна за 160 км ад сталіцы краіны — горада Харарэ[1].
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Кадома
| ||||||||||||||||
Закрыць
Горад знаходзіцца на вышыні каля 1000 м над узроўнем мора[2], на чыгуначнай лініі Харарэ—Булавая. У 1907 годзе рабочы пасёлак. У 1917 годзе атрымаў статус горада[3]. Насельніцтва ў 1982 годзе складала 44,6 тыс. чалавек[2].
Горад з'яўляецца цэнтрам горназдабываючай (золата, медзь, нікель[1]) прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы тэкстыльнай, папяровай і харчовай прамысловасці, банкаўскія ўстановы.